Паліграфія
Паслугі аператара
Аператар нашага прадпрыемства хутка і якасна ажыццявіць такія аперацыі, як сканіраванне, набор тэксту, колеракарэкцыя, выдаленне "эфекту чырвоных вачэй"
Паслуги мастака-дызайнера
Каманда прафесійных мастакоў-дызайнераў з задавальненнем распрацуе дізайн патрэбнага прадукту «з нуля», альбо дапаможа ўвасобіць Вашу ідэю ў жыццё.

Мы прапануем:
і шмат іншага...
Лазерны друк
Лазерная друк - гэта найвышэйшая якасць выяў, а таксама ўстойлівасць да ўздзеяння святла і вільгаці.
Тэхналогія лазернага друку выдатна падыходзіць для вырабу візітовак, флаераў, улётак, буклетаў, афіш, брашур, часопіснай прадукцыі, вокладак нататнікаў, нанясення выяў на пакеты з паперы і іншай прадукцыі высокай якасці.
Друк на цішотках, торбах, кубках, талерках
Арыгінальныя прынты, распрацаваныя нашымі мастакамі-дызайнерамі і Вашы малюнка.
Трафарэтны друк (на рызографе)
Трафарэтных друк з'яўляецца выдатным выбарам, калі Вам неабходна друкаваць вялікія наклады (ад 100 асобнікаў) чорна-белых дакументаў за кароткі час.
Рызограф выдатна падыходзіць для друку тэкстаў, бланкаў, квітанцый, апытальных лістоў і анкет, тэхпашпартоў прадукцыі, інструкцый па ўжыванні, інструкцый па зборцы, амбулаторных карт, тыпавых дагавораў, прайс-лістоў, часопісаў рэгістрацыі і ўліку, рэкламных аб'яў і ўлётак і іншай падобнай прадукцыі .
Трафарэтных друк НЕ падыходзіць для друку фатаграфій і іншых малюнкаў малой кантраснасці.
Сувеніры
Мы вырабляем сувеніры ў нацыянальным беларускім стыле, імкнучыся перадаць сваю любоў да нашай краіны, яе народу, культуры, іх вялікай і трагічнай гісторыі. Іх аснову складаюць старажытныя беларускія арнаменты, вышытыя ўручную, якія нясуць у сабе велізарны зарад станоўчай энергіі і з'яўляюцца выдатнымі абярэгамі. Нашы сувеніры дапамогуць Вам падкрэсліць сваю індывідуальнасць і расказаць пра яе людзям навокал, выдатна падыдуць у якасці эстэтычных і, адначасова, арыгінальных падарункаў.
Прыходзьце! Замаўляйце! Атрымлівайце толькі станоўчыя эмоцыі!